Абяры свой лепшы тыдзень лета!
Шукаем удзельнікаў інклюзіўнага лагеру!
што гэта?
З 14 па 18 жніўня пад Валожынам пройдзе інтэграцыйны лагер. Тут мы зоймемся ўладкаваннем інклюзіўных прастор на экалагічнай сцежцы «Белакорац», прасунем крэатыўнасць, забамбім эка-арт, графіці і падрыхтуем музычны фэст.
ЯКІЯ ЎМОВЫ?
Гэтыя незабыўныя некалькі дзён
ты будзеш жыць у намётавым мястэчку
на беразе рэчкі Іслач, а мы забяспечым цябе:
ўтульным спальным месцам
зручным транспартам у 2 бакі
3-х разовым харчаваннем
цікавымі карыснымі заняткамі
ХТО ЎДЗЕЛЬНІКІ?
каму не меньш за 18 гадоў ад народжання
хто мае надзейнага суправоджваючага
калі гэта неабходна
хто нясцерпна прагне да інтэгарцыі ў паходных умовах
той, хто дашле нам анкету
Скарочаная праграма лагеру
14-18 жніўня 2018 года, экасцежка "Белакорац"
Удзельнікі лагеру будуць аб'яднаны ў падгрупы, кожная з якіх, будзе займацца сваім накірункам
дзейнасці: развіццём крэатыўнасці, лэнд-артам, майстраваннем і дапамогай у лагеры.
Вольная праграма раніцы
Праца з трэнерамі да абеду
Праца з экспертамі пасля абеду
Вольная праграма вечара
Каманда трэнераў
Наста Бяганская
Загадчыца адзялення ў "Рэспубліканскам клінічным цэнтры паліятыўнай медычнай дапамогі дзецям". Узначаліць групу па развіццю крэатыўнасці.
Каця Способ
Трэнерка нефармальнай адукацыі ў "Эка-Майстэрнях". У лагеры будзе адказваць за "лэнд-арт" - мастацтва трансфармацыі прыродных аб'ектаў.
Яўген Міхасюк
Моладзевы актывіст і арганізатар адукацыйных і грамадскіх мерапрыемстваў: лекцыі, адукацыйныя праграмы. Уся адказнасць працы з валанцёрамі ў яго руках.
Андрэй Шыракоў
Супрацоўнік Начнога дазору.
Што гэта? Ён вам сам распавядзе.
У лагеры будзе займацца з групай аматараў памайстраваць.
Дзіна Леонава
Заснавацельніца дызайн бюро "Podruga Druga". Архітэктарка.
На сцежцы ўзначаліць воркшоп па сэнсарнай сцежцы.
Што такое праект "Валожын без бар'ераў"?
Стартавая пляцоўка для развіцця даступнага турызму ў Валожыне. У 2018 годзе тут з'явяцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы ўжо дзейнічае спецыяльна абсталяваная экалагічная сцежка.
Маеш пытанне?
Звяжыся з намі!
Павел Коўшаль
Тэлефон: +375 29 310 52 17
Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам

За перамены ў Валожынскім раёне адказваюць Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, фонд "Інтэракцыя", грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў" і беларускае грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы"
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website